Патрыярх Кірыл – Парашэнку: Царква працягвае заклікаць людзей да ўзаемнага даравання

КірылПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 24 жніўня накіраваў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнка віншаванні з нагоды Дня незалежнасці Украіны, даводзячы патрэбу ў “добрым узаемадзеянні органаў дзяржаўнай улады і Украінскай Праваслаўнай Царквы ў інтарэсах стабільнасці ўкраінскага грамадства”.

“Царква працягвае заклікаць людзей, якія маюць розныя погляды, памкненні і спадзяванні, да згоды, ўзаемнага даравання і сумеснай працы на карысьць агульнай радзімы”, – гаворыцца ў пасланні Патрыярха Кірыла прэзідэнту Украіны, паведамляе ria.ru.

Нягледзячы на ​​тое, што Украіна, як і Расія, з’яўляецца кананічнай тэрыторыяй Маскоўскага Патрыярхата, ня тэрыторыі дзяржавы легальна дзейнічаюць Украінская Праваслаўная Царква Кіеўскага Патрыярхату і Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Сёння вядуцца перамовы аб магчымасці аб’яднання гэтых двух Цэркваў з перспектывай стварэння памеснай Украінскай Праваслаўнай Царквы. Ідэі стварэння аб’яднанай памеснай Праваслаўнай Царквы прытрымліваецца і Пётр Парашэнка, аднак такое аб’яднанне, з гледзішча герархаў РПЦ, магчымае толькі ў рамках Маскоўскага Патрыярхата.

Таксама з Днём незалежнасці Пятра Парашэнку павіншаваў Папа Рымскі Францыск.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі