У саборы БАПЦ у Нью-Ёрку адзначылі аднаўленне незалежнасці Беларусі

9e9b7-clip-64kb (1)23 жніўня у саборы Кірылы Тураўскага (Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква) у Нью-Ёрку адбылася імпрэза, прысвечаная 24-й гадавіне аднаўлення незалежнасці Беларусі. Пра падзеі таго часу распавёў  Зянон Пазьняк – непасрэдны іх  ўдзельнік , лідар апазіцыі ў Вярхоўным Савеце, якая ініцыявала прыняцце закону  аб  незалежнасці  і дамаглася, каб ён стаўся рэальнасцю.

Са святам прысутных вітала старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, а Галіна Пазьняк задэкламавала  патрыятычныя вершы Ларысы Геніюш, галоўным зместам якіх ёсць ідэя волі і незалежнасці  Беларусі, паведамілі ў Беларуска-Амерыканскім Задзіночанні (БАЗА).

У другой палове імпрэзы адбылася прэзэнтацыя новых кніг выбітнага дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША Вітаўта Кіпеля “Жыць і дзеіць” і намесніка старшыні  Рады БНР Сяргея Навумчыка “Дзевяноста першы”, “Дзевяноста чацверты” і “Дзевяноста пяты”.

Вядучая імпрэзы – старшыня Бруклінскага аддзелу БАЗА Таццяна Красоўская адзначыла, што менавіта беларуская эміграцыя захоўвала ў савецкія часы ідэю незалежнасці  Беларусі  і кожны год святкавала ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі  25 сакавіка 1918 году.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі