Антыкварыят коштам больш 550 млн рублёў канфіскаваны мытняй

000024_20243_bigУ пункце пропуску «Казловічы» брэсцкія мытнікі канфіскавалі буйную партыю антыкварыяту коштам больш 550 млн рублёў. Кантрабанду везлі праз беларуска-польскую мяжу ў Расію ў аўтамабілі Scania, які ехаў з Нямеччыны.

У Брэсцкай мытні 24 жніўня паведамілі, што па дакументах аўтамабіль перавозіў мэблю, але пры даглядзе ў паўпрычэпе знайшлi 76 старадаўніх прадметаў (карціны, крэслы, камоды, сталы, кнігі, гадзіннікi, прадметы рэлігійнага культу, патефонные пласцінкі і інш.), на якія ня было дакументаў.

Пачаты адміністрацыйны працэс.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі