Экспедыцыя “Дарога да святыняў” паедзе ў Шчучын

щучинРэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, 2 верасня  стартуе ў Шчучын. Ужо сёння на будынку шчучынскай школы з’явілася маштабная выява Францыска Скарыны, рыхтуецца фота- і літаратурная экспазіцыя, якая разгорнецца ў палацы Друцкіх-Любецкіх, а таксама прэзентацыя кнігі аб родзе Іллінічаў з серыі выданняў пра беларускіх князёў.

Перш чым экспедыцыя вырушыць ў шлях, яе ўдзельнікаў асвеціць жывадайны агонь з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Стартаваўшы ад мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, чальцы экспедыцыі накіруюцца ў Шчучын праз Святое Поле ля вёскі Загор’е, Баранавічы, Івацэвічы, пасёлак Першамайскі і вёску Малеч пад Бярозай, Пружаны, Свіслач, Вялікую Бераставіцу, Гродна, сяло Вярцелішкі і Скідзель. У Шчучын яе ўдзельнікі прыбудуць 6 верасня, на святкаванні Дня беларускага пісьменства, паведамляе belta.by.

Падчас святкаванняў ўдзельнікамі экспедыцыі будзе высаджаны Сад Малітвы ля Міхайлаўскага храма, адкуль адбудзецца хросны ход да Богаяўленскага храма з наступнай Боскай літургіяй.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі