Мітрапаліт Кандрусевіч павіншаваў каталікоў Налібокаў з чатырма святамі

НалибокиМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 24 жніўня ўзначаліў урачыстую Святую Імшу ў Налібоках пад Стоўбцамі ў гонар свята апостала Барталамея – небёснага апекуна парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Іншымі святочнымі нагодамі сталі 80-годдзе пабудовы святыні, 25-годдзе адраджэння яе дзейнасці, а таксама – 60-годдзе пробашча парафіі ксяндза каноніка Мар’яна Шэршэня, які 25 з 33-ох гадоў святарства прысвяціў працы ў Беларусі, паведамляе catholic.by.

Нагадаўшы ў гаміліі пра жыццёвы подзвіг і пакутніцкую смерць у імя веры святога Барталамея, аднога з 12-і апосталаў, які ўпершыню пабачыў Ісуса ў момант, калі сумняваўся ў Ім, арцыбіскуп правёў паралелі з сучаснасцю, калі яшчэ нядаўна касцёл у Налібоках быў зачынены і зруйнаваны:  “Напэўна, не адзін казаў – ці з руінаў зачыненага на працягу амаль што паўстагоддзя касцёла можа паўстаць штосьці добрае?”. Таксама мітрапаліт дзякаваў Богу за служэнне кс. Шэршэня, які прыехаў у Беларусь, каб узняць святыню з руінаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі