У Шчучыне і Баранавічах прайшлі сустрэчы руху “Святло-Жыццё”

святло-жыццёУ Шчучыне ў парафіі святой Тэрэзы Авільскай з 17 па 21 жніўня пад кіраўніцтвам кс. Паўла Аляскевіча і семінарыста Андрэя Скамарошкі скончыліся рэкалекцыі руху «Святло-Жыццё» ІІ ступені, сэнс якой – перажыванне Exodus, ці Пасхі, асэнсаванне шляху, які вядзе да хрысціянскай сталасці.

Сярод удзельнікаў рэкалекцыяў былі тыя, хто некалькі гадоў таму прыняў Круцыяту вызвалення чалавека – зарок устрымання ад алкаголю. Цяпер яны падзяліліся сведчаннямі аб тым, як трывалі ў гэтай пастанове і якой дапамогай ставалася для іх малітва. Напрыканцы рэкалекцыяў некалькі чалавек вырашылі працягнуць Круцыяту, яшчэ некалькі – далі гэты зарок упершыню, паведамляе catholic.by.

Таксама ў парафіі святой Тэрэзы адбыліся рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання паклікання з нагоды ўспаміну святога Юзафа Каласанса, заснавальнік ордэну піяраў, якія служаць у Беларусі і апякуюцца парафіямі ў Шчучыне, Лідзе і Чавусах. Рэкалекцыі для юнакоў з піяраўскіх парафіяў узначаліў  а. Аляксандр Махнач SP, якія нагадаў, што ў піярскіх школах вучыліся шматлікія годныя героі беларусы, у т.л. Тадэвуш Касцюшка і Ігнат Дамейка.

Таксама падчас рэкалекцыяў адбываліся Святыя Імшы, літургічная школа, біблійнае кола,

«Святло-Жыццё» – рух аднаўлення Касцёла паводле вучэння II Ватыканскага Сабору, яго заснавальнікам з’яўляецца Слуга Божы кс. Францішак Блахніцкі, які з першых гадоў душпастырскага служэння звяртаў асаблівую ўвагу на працу ў малых групах.

У Баранавічах у гэтыя дні адбываліся рэкалекцыі супольнасцi «Хатнi Касцёл», якая таксама належыць да руху «Святло-Жыццё». Тэматычныя рэкалекцыi «На пачатку было Слова…» былі прысвечаныя Бiблii, іх узначаліў мадэратар супольнасцi кс. Павел Шылак, удзел ўзялі сем’i з Мiнска, Маладзечна i Магiлёва.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі