Апазіцыянеры, якія выйшлі на свабоду, некалькі гадоў будуць пад кантролем міліцыі

статкевіч6Органы правапарадку ўсталявалі кантроль практычна над усімі палітвязнямі, якіх былі вызваленыя 22 жніўня па рашэнню прэзiдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміў актывіст анархісцкага руху мінчук Ігар Аліневіч, што над ім ўстаноўлена прафілактычнае назіранне на пяць гадоў. Тая ж мера ўжытая да жыхару Бабруйска Яўгену Васьковічу, перадае БелаПАН.

З Арцёмам Пракапенка пакуль не ўдалося звязацца, а яго бацька сказаў, што да сына ніякіх мер кантролю не ўжывалі.

Другі мінчанін-анархіст Мікалай Дзядок ў міліцыю не хадзіў (яго не папярэдзілі, што гэта трэба зрабіць).

Як паведамлялася, прафілактычнае назіранне на два гады ўстаноўлена над грамадскім актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, а над экс-кандыдатам на пасаду прэзідэнта Мікалаем Статкевічам падобнае назіранне ўстаноўлена на восем гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі