Прадстаўнікі АБСЕ пачалі доўгатэрміновае назіранне на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі

 фор Прадстаўнікі АБСЕ пачалі 26 жніўня доўгатэрміновае назіранне за ходам кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі. Кіруе місіяй назіральнікаў французскі дыпламат Жак Фор.

Усяго ад АБСЕ за прэзідэнцкай гонкай і галасаваннем будуць прыглядаць 40 доўгатэрміновых і каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Па дадзеных Цэнтральнай камісіі па выбарах, у цэлым для працы на выбарах-2015 у Беларусь прыедуць каля 800 замежных назіральнікаў. На папярэдніх выбарах у 2010 годзе працавала больш за 1000 назіральнікаў.

Раней у Беларусі пачала працу місія назіральнікаў ад СНД.

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, доўгатэрміновыя назіральнікі прыбываюць на ўвесь тэрмін выбараў і змяняцца не будуць.

Акрамя таго, ужо працуе 500 нацыянальных назіральнікаў, колькасць якіх рэзка павялічыцца пасля завяршэння распачатага працэсу ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі