У Мiнгарвыканкаме патлумачылі, чаму адмянілі забарону на продаж алкаголю

алкогольНачальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава заявіла, што ў Мінску адмянілі забарону на продаж алкаголю ўначы ў сувязі з ростам абароту кантрафактнага спіртнога.

Паводле яе слоў, будзе лепш, калі насельніцтва будзе купляць у начны час правераны, якасны беларускі алкаголь, перадае Еўрарадыё.

Ніна Емяльянава паведаміла, што вырасла колькасць людзей, якія гандлююць несанкцыянавана, лічбы па канфіскацыі сурагатнага алкаголю павялічыліся ў разы.

У Гомелі таксама знялі абмежаванні на продаж алкаголю

У Гомелi знятыя абмежаванні на рэалізацыю алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, якія былі ўведзеныя ў ходзе эксперыменту па абмежаванні даступнасці спіртнога і акцыі «За здаровы лад жыцця» (была абмежаваная продаж з 22:00 да 09:00 з 31 кастрычніка 2013 г.).

Ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама паведамiлi, што цяпер дазволены продаж алкаголю на працягу ўстаноўленага рэжыму працы гандлёвых аб’ектаў.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі