У Мінску распачынаецца будоўля новага касцёла

крестУ Мінску 17 верасня ў 17.00 будзе асвечаны краевугольны камень пад будаўніцтва новага касцёла. Будучая святыня будзе належаць парафіі святога Францішка і месціцца ва Уруччы.

Парафіяй апякуецца мінская супольнасць ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, паведамляе  catholic.by.

У Карме пад Добрушам 9 верасня, у дзень здабыцця мошчаў праваслаўнага святога Іаана Кармянскага, адбудзецца хросны ход ад Іаана-Кармянскага жаночага манастыра ў вёску Агародня, да месца, дзе былі здабытыя мошчы святога. Хросны ход пачне шэсце ў 06:00 раніцы, па прыбыцці ў Агародні адбудзецца набажэнства з чытаннем акафіста Іаану Кармянскаму, паведамляе eparhiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі