У Мінску знятыя абмежаванні на гандаль алкаголем

 алкаголь У Мінску з 25 жніўня знята часовае абмежаванне на продаж алкаголю, па якім набыць спіртныя напоі і піва ў крамах горада можна было толькі ў прамежку з 9 да 22 гадзін.

«Раней прынятыя рашэнні адмененыя. Таму новыя правілы не маюць абмежаванняў па тэрміне. Алкаголь прадаецца на працягу ўсяго працоўнага дня крамы », – перадае Onliner.by са спасылкай на начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніну Емяльянаву.

Абмежаванне дзейнічала з 15 чэрвеня і было прынята на аснове інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама. Менавіта начная рэалізацыя спіртнога аказвае найбольш негатыўны ўплыў на крымінагенную сітуацыю ў Мінску. Пазней МУС нават прапаноўвала абмежаваць продаж алкаголю і піва з 21 гадзіны.

Адмене абмежавання папярэднічала нарада з удзелам Лукашэнкі па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі. Прэзідэнт запатрабаваў да канца года стабілізаваць сітуацыю з выпускам і абаротам алкаголю – да 15 верасня абсалютна ўся вырабленая прадукцыя павінна быць на прылаўках.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі