У Слоніме пройдзе каталіцкі футбольны турнір

мячУ слонімскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 19 верасня адбудзецца турнір па футболе памяці святога Яна Паўла ІІ з удзелам камандаў рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі. Каманды, якія маюць намер удзельнічаць, павінныя зарэгістравацца да 13 верасня.

Узрост гульцоў абмежаваны — ад 17 да 30 гадоў. Кожная каманда павінная мець у сваім складзе не болей за 10 чалавек. Падрабязнасці правілаў турніра можна пабачыць тут.

Усе матчы пройдуць на полі са штучным пакрыццём стадыёна «Белтрансгаз». Удзельнікі турніру на час спаборніцтваў будуць забяспечаныя харчаваннем, таксама рыхтуецца спартыўна-забаўляльная праграма.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі