Гомельскія каталікі папрасілі аб дапамозе прэзідэнта Лукашэнку

гомель1Маладая гомельская парафіія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, зарэгістраваная два гады таму, 27 жніўня накіравала ліст прэзідэнту Лукашэнку, просячы яго дапамагчы атрымаць дзялянку зямлі пад пабудову касцёла.

Гомельскія каталікі распавядаюць прэзідэнту гісторыю сваёй парафіі, якая ўпершыню сталася ахвярай савецкай улады ў 1919 годзе, калі былі растраляныя чатыры святары. У 1938 годзе парафія была зачыненая, у 1940 годзе ўзарваны касцёл. Цяпер абласны горад, у якім жыве 500 тысяч чалавек, мае толькі адзін касцёл. Таксама вернікі апавядаюць пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся, просячы гарадскія ўлады аб выдзяленні зямлі для будаўніцтва каталіцкай святыні, паведамляе katolik-gomel.by.

Копіі ліста накіраваныя ў Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, а таксама старшыням абл- і гарвыканкама. Зараз праходзяць грамадскія слуханні па пытанні выдзялення дзялянкі пад будаўніцтва касцёла на ўскраіне Гомеля, але вынік іх пакуль непрадказальны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі