Мэр Венецыі выказаўся супраць гей-парадаў

мэрНовы мэр Венецыі Луіджы Бруньяра заявіў, што будзе спрабаваць забараніць правядзенне гей-парадаў у горадзе. Гэтым ён наклікаў на сябе гнеў ЛГБТ-актывістаў і праваабаронцаў.

Луіджы Бруньяра, у прыватнасці, назваў гей-парады вульгарным фарсам, паведамляе Бі-бі-сі. 

У той жа час мэр заявіў, што ён не лічыць сябе гамафобам і што ў яго ёсць сябры-геі.

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі Arcigay Флавіа Рамані ў той жа час раскрытыкаваў выказванні мэра і запрасіў яго паўдзельнічаць у наступным гей-парадзе ў Венецыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі