Пад Буда-Кашалёва святары прычасцілі самотных старых
Клірыкі Буда-Кашалёўскага благачыння праваслаўных цэркваў пратаіерэй Павел Вячорка і іерэй Аляксандр Асадчы 26 жніўня напярэдадні свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы наведалі бальніцу сястрынскага дагляду ў сяле Рагінь.
Падчас візіту 21 пацыент бальніцы, з якіх 7 – ляжачыя, змаглі паспавядацца і прычасціцца. Таксама святары пагутарылі з састарэлымі аб тым, як працаваць над ператварэннем сваёй душы, паведамляе eparhiya.by.
У гэты ж дзень настаяцель прыхода храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў пасёлку Наваельня пад Дзятлавам пратаіерэй Валерый Мануйла асвяціў новы будынак санаторыя «Альфа-Радон», паведамляе eparhia.by.
У сямейным дзіцячым доме ў Слуцку ў межах дабрачыннай акцыі «Школа дабра» валанцёры з брацтва Іаана Багаслова правялі свята, арганізаваўшы гульні, выраб фігурак з шароў, бітву на мячах. Таксама валанцёры прынеслі падарункі – канцтавары да новага навучальнага года і развіваючыя гульні, сабраныя вернікамі слуцкіх храмаў, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)