У Мінскім раёне жанчыну-пешахода пераехалі дзве машыны

ДТПЛя вёскі Шчомысліца ў Мінскім раёне 26 жніўня каля 21:45 невядомую жанчыну пераехалі адразу два аўтамабіля – «Вольва», а затым «Сітраен». Пра гэта паведамілі ў МУС.

Жыхарка Маладзечна на «Вольва» збіла жанчыну-пешахода, якая не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі. Пасля гэтага быў наезд аўтамашынай пад кіраваннем мінчука.

Жанчына загінула.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі