Някляеў жорстка крытыкуе ранейшых паплечнікаў

некляевЭкс-кандыдат у прэзыдэнты Уладзімер Някляеў выступіў з жорсткай крытыкай сваіх былых паплечнікаў па кампаніі «Гавары праўду» і асабіста Андрэя Дзьмітрыева.

Ўладзімер Някляеў на супольнай прэс-канфэрэнцыі з Мікалаем Статкевічам, Анатолем Лябедзькам і Паўлам Севярынцам заявіў, што ён дамагаўся вылучэння адзінага кандыдата ад апазыцыі, каб той на апошнім этапе прэзыдэнцкай кампаніі публічна зняўся з выбараў, перадае Радыё Свабода.

«Цяпер я не магу не чытаць тое, што адбываецца ў апазыцыі: ад пачатку да канца гэта такі сорам! Але ёсьць у нас кандыдат ад дэмакратычнай апазыцыі, і наша задача ўсё ж такі — не пакідаць гэтага кандыдата рэжыму, паспрабаваць перацягнуць яго ў лягер дэмакратычнай апазыцыі, каб гэты кандыдат зрабіў тое, пра што я сказаў, — зняўся з гэтых выбараў”, – заявіў Някляеў.

На яго думку, гэты ход выратуе апазыцыю, выцягне з гэтага лайна, у які яна сама сябе зацягвае – з дапамогай тых, хто займаецца ў спэцслужбах гэтымі справамі.

Уладзімер Някляеў  на заўвагу, што гэта яго былыя паплечнікі, адказаў: “Слухайце, у мяне былая жонка, у мяне былыя браты, былыя сябры, былыя паплечнікі”. “Мяне папракаюць, чаму я не зрабіў усё, што можна зрабіць, не змагаўся з былымі паплечнікамі, з Дзьмітрыевым, з тымі, хто абсеў сёння „Гавары праўду“. Але што я, адзін чалавек, магу зрабіць супраць спэцслужбаў? Я мог зрабіць толькі тое, што мог зрабіць — сысьці», — адказаў Някляеў.

Някляеў падкрэсліў, што асабіста вельмі добра ставіцца да Тацяны Караткевіч и прычына яго  выхаду з кампаніі „Гавары праўду“ ня мае назвы „Тацяна Караткевіч“.

Ён лiчыць, што “гэтая гульня з подпісамі наўмысна прыдумана, каб наагул адцягнуць увагу ад галоўнай праблемы — адбываецца спроба рэжыму паставіць пад кантроль усю дэмакратычную апазыцыю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі