Статкевіч: мы лічым, што выбары ўжо сфальсіфікаваныя на этапе збору подпісаў
-
Лідэры беларускай апазіцыі на прэс-канферэнцыі 28 жніўня, фота “Наша Ніва” - Беларуская апазіцыя будзе дабівацца дэлігітымізацыі прэзідэнцкіх выбараў 2015 года і разгарне грамадскую кампанію, каб данесці да людзей сваю пазіцыю аб тым, што выбары “ўжо сфальсіфікаваныя на этапе збора подпіса”. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 28 жніўня былы палітычны зняволены, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі 2010 года Мікалай Статкевіч.
У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр стваранага руху “За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі” Уладзімір Някляеў і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.
Статкевіч патлумачыў агульную пазіцыю новай кааліцыі: выбары сёння сфальсіфікаваныя не ў пратаколах галасаваньня, а ў выбарчых бюлетэнях, бо кандыдатамі ў прэзыдэнты стануць толькі тыя, каго выбрала ўлада. По меркаванні палітыка, сумленная пазыцыя ў гэтай сытуацыі — ігнараваць галасаваньне. “Гаворка ідзе не пра байкот, гаворка ідзе менавіта пра ігнараванне”, – удакладніў палітык.
Статкевіч таксама лічыць, што няма веры Лукашэнку-патрыёту: «Усё гэта небяспечна для беларускай дзяржаўнасці. Мы не верым у патрыятычны прыступ Лукашэнкі. Мы памятаем іншага Лукашэнку, які ў 90-х збіраўся здаць нас шасцю абласцямі Крамлю. А людзі не мяняюцца. Пастарэўны, ён зразумеў, што трона ў Крамлі яму не відаць, ён гатовы здаць за пару мільярдаў, але абараняць з аўтаматам ён тут нічога не будзе “.
Галоўным вынікам цяперашніх выбараў, калі яны усёж адбудуцца, можа стаць іх міжнароднае прызнанне што самае небяспечнае, на думку былога палітвязня: “Калі Беларусь здасць Расіі легітымны з пункту гледжання міжнароднай супольнасці прэзідэнт, мы не зможам гэтаму супрацьстаяць».
“Лукашэнкаўскага-ярмошынская стратэгія адчувае крызіс, таму яе трэба ігнараваць. Калі ўчасткі будуць паўпустымі, гэта будзе і наш вынік. Упэўнены, што людзей будуць гнаць палкай на выбары, таму што грошай на пенсіі і зарплаты няма”, – адзначыў Анатоль Лябедзька.
Уладзімір Някляеў перакананы, што выбары без удзелу Мікалая Статкевіча не для дэмакратычных кандыдатаў, паколькі яшчэ адзін дэмакратычны кандыдат “незаконна пазбаўлены права ўдзельнічаць у выбарах”.
Адказваючы на пытанне журналістаў, што будуць рабіць апазіцыянеры, калі Захад усё ж прызнае выбары, Павел Севярынец сказаў, што “Захад не павінен здаць дэмакратыю ў Беларусі. Але нават калі так адбывалася, заставаўся беларускі народ і Беларусь, Бог дапамагаў нам жыць далей”. Палітык таксама заўважыў, што не выпадкова ў ходзе перадвыбарнай кампаніі знята абмежаванне на гандаль спіртным: «Рэжым зняў абмежаванні на продаж алкаголю. Беларусы, вас збіраюцца спаіць! Трэба з цвярозай галавой аб’ядноўвацца і бараніць незалежнасьць і свабоду ».
фота “Наша Ніва”
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)