Архіепіскап Феадосій: Аснова дзейнасці педагога — ахвярнасць

феодосийАрхіепіскап Полацкі і Глубоцкі Феадосій 27 жніўня ўзяў удзел у жнівеньскай канферэнцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі і метадычнага актыву Полацкага раёна.

Звяртаючыся да педагогаў-ветэранаў, маладых адмыслоўцаў, а таксама метадыстаў і прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, уладыка Феадосій падкрэсліў, што аснова дзейнасці педагога — любоў да дзяцей і ахвярнасць, а таксама нагадаў словы прэзідэнта Лукашэнкі аб тым, што хрысціянскія каштоўнасці павінныя быць асноватворнымі момантамі дзяржаўнай ідэалогіі і сістэмы выхавання, паведамляе eparhia992.by.

Таксама ўладыка Феадосій падарыў пяці полацкім школам духоўныя бібліятэчкі і прыняў у падарунак ад педагогаў гадзіннік з надпісам «Дарогу здужае ідучы».

У гэты ж дзень у Слоніме прайшла раённая педагагічная канферэнцыя з удзелам благачыннага Слонімскай царкоўнай акругі пратаіерэя Вадзіма Пятліцкага, які ўручыў выхавальніку Слонімскага кадэцкага корпуса Дзмітрыю Федаравічу грамату мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі