Больш за 11 тыс. подпісаў за Цярэшчанку апынуліся “мёртвымі душамі”

 терещенко11 Звыш 11 тысяч подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты эканаміста Віктара Цярэшчанкі ў Гродне, прызнаныя несапраўднымі.

Выбарчыя камісіі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні пасля праверкі прызналі несапраўднымі 11 тыс. 599 подпісаў, паведамляе БЕЛАПАН са спасылкай на кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. У падпісных лістах знойдзеныя прозвішчы памерлых і нават выдуманых людзей. Неадпаведнасць у падпісных лістах нумароў пашпартоў з рэальнымі прозвішчамі пацверджана афіцыйным лістом Гродзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.

Праваабаронцы адзначаюць, што пытанне падробленых подпісаў будзе разгледжана на бліжэйшым пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі, акрамя таго, міліцыя можа пачаць крымінальную справу па фактах фальсіфікацыі і парушэнні выбарчага заканадаўства.

Ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі ў сукупнасці здала ў тэрытарыяльныя камісіі 130.404 подпісы за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты.

Сам прэтэндэнт у прэзідэнты 28 жніўні шпіталізаваны з вострай алергічнай рэакцыяй пасля шклянкі маркоўнага соку на дзелавой сустрэчы ў адным з кафэ Мінска. Цярэшчанка дастаўлены ў 3-ю гарадскую клінічную бальніцу і заявіў у міліцыю аб магчымым замаху на атручэнне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі