Партыя БНФ адмовілася ад падтрымкі прэтэндэнткі ў прэзідэнты Караткевіч

караткевичИянукевич На пасяджэнні сейма Партыі БНФ 29 жніўня ў Мінску прынята рашэнне аб выхадзе з выбарчай кампаніі прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта Таццяны Караткевіч .

Пытанне ініцыяваў старшыня партыі Аляксей Янукевіч, аргументаваўшы сваю пазіцыю тым, што Караткевіч зрабіла шмат нявызначаных і невыразных заяваў па базавых для прыхільнікаў ПБНФ пытаннях – гэта статус беларускай мовы, дзяржаўная і нацыянальная сімволіка, геапалітычнае становішча Беларусі, паведамляе Радыё Свабода . Далейшае удзел у кампаніі здольна падарваць рэпутацыю партыі як нацыянальна арыентаванай.

Падчас абмеркавання прапановы лідэра партыі галасы падзяліліся: адны падтрымалі Янукевіча, іншыя выказаліся супраць, паколькі ў Партыі БНФ не было выразных дамоўленасцяў з Караткевіч. Акрамя таго, прэтэндэнтка ў прэзідэнты сваю перадвыбарчую праграму афіцыйна яшчэ не абвясціла і не вядома, што там яшчэ будзе.

У ходзе галасавання за выхад з прэзідэнцкай кампаніі Таццяны Караткевіч прагаласавалі 18 членаў сейма партыі БНФ, 11 выказаліся супраць, 2 ўстрымаліся.

За выхад з прэзідэнцкай кампаніі Таццяны Караткевіч прагаласавалі 18 членаў сейма, 11 былі супраць і 2 устрымаліся.

Сама прэтэндэнтка ў інтэрв’ю Радыё Свабода так пракаментавала падзею: гэта непаслядоўная палітыка, рашэнне партыі БНФ было нечаканым, паколькі за некалькі дзён да сейма Караткевіч бачылася з Янукевічам і ні якіх вострых апытанняў ад яго не было.

Разам з тым, Аляксей Янукевіч ужо паспяшаўся заявіць, што Партыя БНФ можа таксама выйсці і з ініцыятывы “Народны рэферэндум”, перш за ўсё, па прычыне страты ўзаемнага даверу паміж лідарамі чатырох арганізацый, якія заснавалі ініцыятыву два гады таму, паведамляе Еўрарадыё. Пытанне аб выхадзе з ініцыятывы будзе вынесена на бліжэйшае пасяджэнне сейма.

У ініцыятыву “Народны рэферэндум” акрамя Партыі БНФ уваходзяць кампанія “Гавары праўду”, рух “За Свабоду” і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі