Беларускія грэка-каталікі і праваслаўныя адслужылі паніхіды па Алесю Чаркашыну

антверпенУ беларускай грэка-каталіцкай парафіі святога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасення Хрыстовага ў Антверпэне (Бельгія) была адслужаная паніхіда ў памяць аб беларускім баптысцкім верніку Алесе Чаркашыне, які загінуў ва Украіне, будучы паранены ў баях з сепаратыстамі. У ДУК “Правы сектар” ён фактычна выконваў функцыі капелана.

нью-ёркПаніхіда па загіблым прайшла і ў Нью-Ёрку ў катэдральным саборы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

гайлянд-паркА 23 жніўня парафіяне БАПЦ храму святой жыровіцкай Іконы Божай Маці ў Гайлянд Парку (штат Нью-Джэрсі, ЗША) маліліся за мір ва Ўкраіне. Настаяльнік парафіі мітрафорны пратаярэй а.Зінові Жалабак пасля заканчэння Літургіі адслужыў малебен за Ўкраіну і прывітаў украінцаў і ўсіх прысутных з Днём Незалежнасьці Ўкраіны, які святкуецца 24 жніўня, і пажадаў міру і спакою ва Ўкраіне. Таксама 25 жніўня сьвяткуецца дзень аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі.

Па матэрыялах belsat.eu, belaruspartisan.org, belapc.org

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі