Епіскап Антоній асвяціў храм у вёсцы пад Салігорскам
У вёсцы Осава пад Салігорскам 30 жніўня быў асвечаны праваслаўны храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Чын асвячэння здзейсніў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, які пасля ўзначаліў першую Боскую літургію ў саслужэнні сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэя Мікалая Лабынькі, благачыннага Салігорскай акругі пратаіерэя Мікалая Розава і настаяцеля храма іерэя Генадзя Пашкевіча.
За Літургіяй маліліся кіраўніка горадаўтваральных прадпрыемстваў Салігорска, шэраг якіх па заканчэнні богаслужбы быў уганараваны граматамі Патрыяршага Экзарха за ўдзел у будаўніцтве храма. Кіраўніцтву ААТ “Беларуськалій” быў ўручаны абраз з абліччам свяціцеля Мікалая, а вернікам – невялікія абразкі з абліччам праваслаўнага святога князя Уладзіміра, якія пры цалаванні крыжа ўручаў уладыка Антоній, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У гэты ж дзень епіскап Маладэчанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў Боскую літургію ў храме Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Вязынь пад Вілейкай ў саслужэнні сакратара епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэя Віталя Богданёнка, благачыннага Вілейскай акругі пратаіерэя Аляксандра Шмыркова і настаяцеля храма пратаіерэя Міхаіла Чурылы.
Па заканчэнні богаслужбы епіскап Павел агледзеў храм і прыхрамавую тэрыторыю і азнаёміўся з матэрыяльнай базай прыходу, пасля чаго накіраваўся ў сяло Рабунь, дзе агледзеў Успенскі храм і абмеркаваў з настаяцелем іерэем Аляксандрам Паповым аспекты добраўпарадкавання храма, паведамляе molod-eparchy.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)