Пахаванне Алеся Чаркашына пераносіцца на 2 верасня

чаркашынПахаванне забітага у зоне АТА на Данбасе беларускага дабраахвотніка Дабраахвотніцкага ўкраінскага корпусу Правага Сектара Алеся Чаркашына пераносіцца, верагодней за ўсё, на аўторак, 2 верасня.

Сваякі і сябры Алеся Чаркашына кажуць, што ўзніклі цяжкасці з афармленьнем дакумэнтаў ды транспарціроўкай цела са шпіталю ў Запарожжы, дзе ён памёр ад цяжкіх раненняў, паведамляе Радыё Свабода. Раней планавалася, што нябожчыка прывязуць 31 жніўня вечарам, а 1 верасня называлася найбольш верагоднай датай пахавання.

Карэспандэнтам ўдалося паразмаўляць з бацькамі  Святланай і Мікалаем Чаркашынымі. Бацькі  шакаваны навінамі пра сына, ім ён казаў, што рыхтуецца да абароны дыплома ў Тэалагічным інстытуце ў Херсоне і знаходзіцца ў сяброў у Кіеве. Апошні раз тэлефанаваў бацькам у ліпені, цікавіўся здароўем маці, якой патрэбна была аперацыя. Размова не была працяглаў, пра сябе паведаміў, што у яго ўсё нармальна. А потым у жніўні сябры Алеся паведамілі бацькам, што ён моцна паранены ў баі. Потым прыйшлі звесткі і аб смерці. Многія ў інтэрнеце пішуць, што Алесь Чаркашын герой, і карэспандэнт пацікавіўся, як бацькі ставяцца да гэтага меркавання:

Сьвятлана: – Для нас — сын.

Мікалай: – Тут ніякага гераізму я ня бачу…

Сьвятлана: – Ніхто сына не заменіць мне. Герой ці не герой.

Бацька яшчэ сказаў, што сын быў сапраўдным патрыётам сваёй радзімы, за гэта і змагаўся. Маці рассказала, як Алесь хадзіў і ў праваслаўную царкву, і ў іншыя, хацеў, каб усе ў міры былі,  каб усіх злучыць у адно.

Успамінаючы пра дзяцінства, рассказалі, што ён быў  шпаркім хлопцам, займаўся адразу футболам у юнацкай спартыўнай школе, а яшчэ дзюдо і каратэ, у Мінску  займаўся рукапашным боем. Спрабаваў паступаць ў спартыўную акадэмію, але не хапіла аднаго балу. У школе вучыўся вельмі добра, займаўся з ахвотай і быў вельмі самастойным і адказным чалавекам, меў выдатную памяць. Яму адзінаму дазволілі вучыцца завочна у Херсонскім тэалагічным інстытуце.

 

Як паведамляла Krynica.info, Алесь Чаркашын памёр ад ран у шпіталі 27 верасня, не дажыўшы адзін  месяц да свайго 33-годдзя. Раненні атрымаў у баі пад Белакаменкай на Данбасе. Ён ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару», фактычна выконваў і абавязкі капелана – ваеннага святара.

Па матэрыялах Рыдыё Свабода

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі