Прыхаджане мінскага храма прыйдуць у Нацыянальны музей

МатушкаУ Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску 18 верасня адбудзецца экскурсія для прыхаджанаў праваслаўнага храма свяціцеля Мікалая Японскага, якую правядзе матушка Марыя Нецвятаева.

Падчас экскурсіі адбудзецца наведванне выставаў “Беларускі іканастас: іканапіс і драўляная пластыка канца XVII – пачатку XIX стагоддзя” і “Муж, мужчына, воін (іканапіс канца XVIII – пачатку XIX стагоддзя)” са збору Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцыяў ім. Ф.Г. Шклярава “. Таксама плануецца агляд экспазіцыі “Старажытнабеларускае мастацтва”, паведамляе sobor.by.

Марыя Нецвятаева скончыла бакалаўрыят і магістратуру кафедры Гісторыі і тэорыі хрысціянскага мастацтва праваслаўнага Свята-Ціханоўскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама магістратуру агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.

Адкрыццё фотавыставы “Па слядах Бібліі” святара з Літвы, настаяцеля Петра-Паўлаўскага храма ў горадзе Шяуляе пратаіерэя Алега Штэльмана, запланаванай у мінскім прыходзе абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, пераносіцца на 7 верасня.

Алег Штэльман – аўтар духоўных песень і вершаў, а таксама фотаальбома “Праваслаўныя храмы Літвы”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі