Страшнае начное ДТЗ са смяротным зыходам адбылося ў Магілёўскай вобласці

дтп5Лабавое сутыкненне двух легкавых аўтамабіляў «Опель Астра» і «Дэу Ланос» здарылася 29 жніўня ў раёне 9 гадзін вечара на аўтадарозе Касцюковічы — БЦЗ (прамысловая зона).

  • Ад сутыкнення загінуў жыхар Касцюковічаў 1933 года нараджэння, які кіраваў «Опель Астра», а кіроўца «Дэу Ланос» апынуўся заціснутым у салоне аўтамабіля, паведамляе Магілёўскае абласное упраўленне  міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Для вызвалення выжыўшага работнікам МНС давялося прымяняць гідраўлічны аварыйна-выратавальны інструмент. Вадзіцель «Дэу Ланос» дэблакаваны, яго асобу щдакладняюць, брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён дастаўлены ў «Касцюковіцкую ЦРБ», з траўмамі  рознай ступені цяжкасці.

Супрацоўнікі ДАІ Касцюковіцкага РАУС усталёўваюць абставіны ДТЗ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі