Цярэшчанка выбывае з прэзідэнцкай гонкі

цярэшчанкаПрэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, эканаміст Віктар Цярэшчанка выбывае з прэзідэнцкай гонкі. Пра гэта сведчаць папярэднія дадзеныя ЦВК Беларусі аб колькасці сапраўдных подпісаў, сабраных прэтэндэнтамі на вышэйшую пасаду ў краіне. Згодна з імі, у палітыка толькі 6699 дакладных подпісаў пры мінімуме ў 100 тыс.

Колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1 753 380 (здадзена 1 761 145), лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча – 139 877 (было 141 842), старшыні Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча – 149 819 (159 805) , актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч – 105 278 дакладных подпісаў (107 299).

Рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты ЦВК плануе правесці 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнавартасны перыяд перадвыбарчай агітацыі і прапаганды.

З 28 жніўня Віктар Цярэшчанка знаходзіцца ў шпіталі пасля наведвання мінскай кавярні «Грунвальд», дзе яму стала дрэнна. Палітык падазрае спробу атручвання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі