Курс наяўнага даляра ў Беларусі за жнівень вырас на рэкордныя 14,31%
Сярэдні курс наяўнага даляра за жнівень у Беларусі павялічыўся на 14,31%, а за 8 месяцаў з пачатку года на 21,01% (з 14 тыс. 40 да 17 тыс. 411 рублёў).
Такія дадзеныя пастаяннага маніторынгу каціровак, якія выстаўляюцца галаўнымі аддзяленнямі беларускіх банкаў, які праводзіцца БелаПАН .
Па месяцах змены сярэдняга курсу выглядаюць так: у курс павялічыўся на 10,83% (да 15 тыс. 560 рублёў), у лютым – зменшыўся на 4,82% (да 14 тыс. 810 рублёў), у сакавіку і красавіку курс зніжаўся – на 1,11% (да 14 тыс. 645,5 рублёў) і на 2,49% (да 14 тыс. 280,5 рублёў) адпаведна, у траўні і чэрвені курс рос – на 4 , 21% (да 14 тыс. 881,5 рублёў) і на 2,92% (да 15 тыс. 315,5 рублёў) адпаведна, у ліпені сярэдні курс даляра знізіўся на 0,55% (да 15 тыс. 232 рублёў), і ў жніўні скачок курсу ўверх адразу на 14,31%.
Сярэдні курс куплі за жнівень павялічыўся на 13,93% (з 15 тыс. 164 да 17 тыс. 276 рублёў), продажу – на 14,68% (з 15 тыс. 300 да 17 тыс. 546 рублёў). Максімальны курс куплі вырас з 15 тыс. 220 да 17 тыс. 350 рублёў, мінімальны курс продажу – з 15 тыс. 260 да 17 тыс. 450 рублёў, максімальны – з 15 тыс. 370 да 17 тыс. 700 рублёў.
Курс долара па выніках таргоў на валютнай біржы за студзень павялічыўся на 29,96% (з 11 тыс. 850 да 15 тыс. 400 рублёў), у лютым, сакавіку і красавіку курс зніжаўся – на 3,31% (да 14 тыс. 890 ), на 1,28% (да 14 тыс. 700) і на 2,93% (да 14 тыс. 270) адпаведна, за май – павысіўся на 4,34% (да 14 тыс. 890), за чэрвень – на 2,98% (да 15 тыс. 333), за ліпень – знізіўся на 0,55% (да 15 тыс. 248) і за жнівень – вырас на 14,45% (да 17 тыс. 452), з пачатку года – на 47,27%.
Для параўнання за 2014 сярэдні курс наяўнага даляра павялічыўся на 46,73% (у тым ліку за студзень-жнівень – на 8,92%), у 2013-м – на 10,88%.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)