Статкевіч памаліўся ў Мінску за палітвязняў

gi-14665-70388-bigАпазіцыйны беларускі палітык Мікола Статкевіч, які нядаўна выйшаў на волю з-за кратаў, далучыўся да малітвы каля Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук паведаміў Вітаўт Сіўчык.

Ён піша, што з 2011 года ў Мінску на Плошчы Незалежнасці ля помніка архангела Міхаілу збіраюцца людзі, каб памаліцца за палітвязняў, і Мікалай Статкевіч далучыўся да малітвы.

Статкевiч падзякаваў тых, хто больш за чатыры з паловай гадоў маліўся за яго вызваленне, і сказаў, што адчуваў гэтую падтрымку, і яна для яго была вельмі важная.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі