Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачынаюць маніторынг выбараў прэзідэнта Беларусі ў рэгіёнах

обсеДоўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ АБСЕ 2 верасня прыступілі да маніторынгу выбараў прэзідэнта Беларусі ў рэгіёнах краіны.

БДІПЧ АБСЕ адкрыла маніторынгавую місію 26 жніўня на чале з французскім дыпламатам Жакам Форам.

Каманда з 11 экспертаў з 10 краін працуе ў Мінску, а 36 доўгатэрміновых назіральнікаў з 16 краін будуць размешчаны групамі па двое па ўсёй краіне, перадае БЕЛТА.

Яшчэ БДІПЧ запросіць 400 кароткатэрміновых назіральнікаў для маніторынгу выбарчага працэсу ў краіне, а таксама будзе праводзіць маніторынг асвятлення кампаніі СМІ.

Зараз у Беларусі таксама працуе маніторынгавая місія СНД.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі