У Бабруйску гараць трава і кусты на 18 гектарах

пожары_У МНС Беларусі паведамляюць, што ў краіне працягваюць тушыць пажары ў экасістэмах. Так, на тушэнні пажару травы і кустоў у Бабруйску Магілёўскай вобласці на вуліцы Магілёўскай задзейнічаны 18 адзінак тэхнікі і 96 чалавек. Раніцай плошча пажару складала 18 гектараў.

На 6.00 2 верасня каля вёскі Кароцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці пажар ахопліваў 10 гектараў, а ў Столінскім раёне ў лесе ля вёскі Зубкава – 15 гектараў.

Тарфяны пажар каля вёскі Краглевшчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці раніцай заставаўся на плошчы ў 6 гектараў.

На тэрыторыі ваеннага палігона Рэпішчаля вёскi Паплавы Асіповіцкага раёна плошча пажару складала 2,5 гектара (тушэнне абцяжарана наяўнасцю боепрыпасаў).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
02.09.2015 Здарэнні| Тэгі: ,




Блогі