У Калодзішчах пад Мінскам пройдзе семінар «Дзень малітвы аб Божым стварэнні»

природаУ Калодзішчах пад Мінскам 5-6 верасня па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у праваслаўным Доме “Кінjнія” пройдзе традыцыйны семінар “Дзень малітвы аб Божым стварэнні”, арганізаваны Сінадальным аддзелам па справах моладзі БПЦ.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца чальцы моладзевых брацтваў і моладзевых прыходскіх групаў па благаславенню духоўніка брацтва або настаяцеля прыхода. Падрабязныя ўмовы ўдзелу і рэгістрацыі можна знайсці тут.

У межах семінара запланаваная інтэрактыўная дыскусія – “Як ўзаемазвязаныя хрысціянства і экалагічны крызіс?”, экскурсія “Кажаны”, Начная Літургія, кірмаш экалагічных ініцыятываў, акцыя па ўборцы смецця ў ваколіцах, акафіст “Дзякуй Богу за ўсё”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі