У Мінску сабраўся Сінод Беларускага Экзархата
У Мінску ў Мінскім епархіяльным упраўленні 2 верасня пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У пасяджэнні ўзялі ўдзел архіепіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Пінскі і Лунінецкі Стэфан, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Навагрудскі і Лідскі Гурый, Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, а таксама епіскапы Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Дзятлаўскі Пётр, паведамляе church.by.
Сінод разгледзеў бягучыя пытанні і перспектывы царкоўнага жыцця ў межах БПЦ, прыняўшы шэраг адміністрацыйных і кадравых рашэнняў. Архіярэям быў прадстаўлены ігумен Васіян (Змеяў), прызначаны на пасаду прадстаўніка Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Адрозненні проста велізарныя». Кардынал Кох пра адносіны з Маскоўскім Патрыярхатам 17.08.2022 10:52
- Архіепіскап Гурый атрымаў знак «За заслугі» 17.08.2022 10:16
- З Жыровічаў у Мінск 19 жніўня выйдзе 8-дзённы крыжовы ход 16.08.2022 14:27
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)