У Салігорску святар ахрысціў дзяцей з прытулку

священник РозовБлагачынны Салігорскай акругі праваслаўных цэркваў, настаяцель будучага сабора Раства Хрыстова пратаіерэй Мікалай Розаў 27 жніўня ахрысціў 11 дзяцей з сацыяльна-праблемных сем’яў.

Падобнае пачынанне традыцыйна рэалізуецца па ініцыятыве дырэктара гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра Жаны Цярэшкі. У рэгулярную працу святара па духоўнай падтрымцы дзяцей, якія апынуліся ў прытулку, уваходзяць абавязковыя гутаркі з іх бацькамі напярэдадні хросту. «У нашай працы вельмі важна, каб тыя, хто спатыкнуўся, мелі духоўную глебу ў сваім жыцці. Толькі ў гэтым выпадку іх жыццё зменіцца ў лепшы бок», – кажа дырэктар прытулку, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі