У Беларусі 2 верасня зноў абнавіўся тэмпературны рэкорд дня

жара2 верасня ў Беларусі былі зафіксаваныя чарговыя тэмпературныя рэкорды. Так, быў абноўлены рэкорд дня – упершыню з 1963 года (30 года градусаў у Пружанах, Брэсцкая вобласць). Да 34,9 градуса падняліся слупкі тэрмометраў у Гомелі і Мазыры.

У Гомелі ранейшы рэкорд дня быў 28,9 градуса (2 верасня 2002 года), у Мазыры – 28,2.

Пабіты рэкорды дня ў Мінску – 29,1 градуса (было 27 у 1963 годзе) і Магілёве – 30,5 (28,1 у 1996 годзе).

Між тым на поўначы Віцебскай вобласці максімальная тэмпература паветра 1 і 2 верасня была ніжэй за 20 градусаў.
Па матэрыялах БелаПАН

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі