У Мазыры затрымалі “стрытрэйсера”: яму пагражае да 15 млн рублёў штрафу

акция-гаиДАІ Мазырскага РАУС затрымала кіроўцу аўтамабіля “Сааб”, які ў гарадской мяжы развіў хуткасць да 200 км/г, паведамілі у УВД Гомельскага аблвыканкама.
Аўтамабіль “Сааб” прыцягнуў увагу даішнікаў тым, што пачаў небяспечна манеўраваць ў транспартным струмені. Яго хацелi спыніць, але кіроўца паспрабаваў уцячы, перадае БЕЛТА.

Пераслед доўжылася 10 хвілін. Сыходзячы ад пагоні, кіроўца павялічыў хуткасць да 200 км/г, парушыў правілы абгону, а таксама вылятаў на сустрэчную паласу, пераскокваў праз чыгуначныя шляхі, ствараючы пагрозу для іншых удзельнікаў руху і пешаходаў.

Ліхача затрымалі, на яго складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў. Сума штрафаў можа скласці больш за 15 млн рублёў. Яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання на тэрмін да трох гадоў. Раней кіроўца ўжо пазбаўляўся пасведчання, у дачыненні да яго складалася больш за 20 пратаколаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі