Пратэстанцкага пастара з Гомеля зноў аштрафавалі

нікалаенкаСуддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксандр Піскуноў 20 жніўня аштрафаваў пастара Сяргея Нікалаенку на 20 базавых адзінак, або 3,6 млн рублёў. Ён прызнаны вінаватым па арт. 23.32 КаАП у парушэнні працэдуры арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або дэманстрацыі.

Штраф быў накладзены нягледзячы на ​​тое, што ў лістападзе 2011 года правядзенне невялікіх рэлігійных сустрэч перастала лічыцца правапарушэннем, адзначае Forum18.

Згодна з рашэннем суда, «пастар Нікалаенка арганізаваў і праводзіў рэлігійнае мерапрыемства рэфарматарскай праваслаўнай царквы Хрыста Збавіцеля, якая незарэгістраваная ў адпаведнасці з усталяванымі працэдурамі».

Пастар Нікалаенка плаціць штраф не збіраецца. 1 верасня ён падаў апеляцыю ў Гомельскі абласны суд. «Паглядзім, што атрымаецца», – адзначыў ён.

Як паведамляла krynica.info, Гомельскі абласны суд 3 жніўня адмяніў пастанову ад 19 чэрвеня ў дачыненні да пастара Сяргея Нікалаенкі, а справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.2 арт. 23.34 КаАП у яго дачыненні накіраваў на новы судовы разгляд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі