Слуханне па справе ўхілення Сведкі Еговы ад вайсковай службы пройдзе 8 верасня

арміяНаступнае слуханне па справе ўхілення члена брэсцкай абшчыны Сведак Еговы Віктара Каліны ад вайсковай службы прызначана на 8 верасня. Яму пагражае да двух гадоў зняволення за адмову ад праходжання вайсковай службы па рэлігійных матывах.

Як паведамляла krynica.info, малады чалавек наведваў усе прызыўныя мерапрыемствы і папярэджваў ваенкаматы, што яго вера не прадугледжвае ваенную службу ні па адным з кірункаў, прадугледжаных статутам Узброеных сіл Беларусі. У выніку юнак адмовіўся ад службы нават у чыгуначных войсках.

Па матэрыялах Forum18

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі