У Наваполацку адбудзецца хросны ход з мясцовашанаваным абразом

ходУ Наваполацку 8 верасня пройдзе хросны ход праваслаўных вернікаў з мясцовашанаваным абразом Божай Маці «Уладзімірская-Наваполацкая».

Крестоходцы вырушаць у шлях у 8.30 ад храма Прарока і Хрысціцеля Іаана Прадвесніка, дзе папярэдне адбудзецца набажэнства, пасля чаго па вуліцы Маладзёжнай дойдуць да плошчы Будаўнікоў, дзе таксама адбудзецца набажэнства, потым працягнуць шлях да царквы абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць». Па дарозе будзе здзейсненая памінальная літыя ля помніка воінам Савецкай арміі, якія загінулі ў Афганістане, паведамляе eparhia992.by.

8 верасня святкуецца прыходскае свята царквы абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць». У гэты дзень абраз Божай Маці «Уладзімірская-Наваполацкая» традыцыйна вяртаецца ў царкву з храма Прарока і Хрысціцеля Іаана Прадвесніка і будзе знаходзіцца ў прыходзе да 6 ліпеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі