У Смаргоні ўшануюць памяць герояў Першай сусветнай вайны

сморгоньВыпускнікі праваслаўнай Мінскай школы званароў 15 верасня возьмуць удзел у памятных мерапрыемствах у Смаргоні, прысвечаных 100-годдзю абароны горада ў Першую сусветную вайну.

У 8.00 у храме Перамянення Гасподняга адбудзецца Літургія памяці 100-годдзя пачатку абароны, у 11.00 у гарадскім краязнаўчым музеі пройдзе Круглы стол «Першая сусветная вайна — старонкі гісторыі» і прэзентацыя выставы «Нямыя помнікі забытай вайны», у 15.00 адбудзецца паніхіда памяці ахвяраў Першай сусветнай вайны ля мемарыяльнай капліцы, у 16.00 — канцэрт-рэквіем «І даўжэй стагоддзя доўжыцца памяць» з удзелам Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь і ансамбля салістаў «Класік-авангард» Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамляе sobor.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі