Навагрудскія святары ўдзельнічалі ў турніры па лазертагу

лазертагПраваслаўная моладзь і святары Навагрудскай епархіі 3 верасня правялі турнір па лазертагу ў гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Турнір адбыўся на мяжы вёсак Палужжа і Малюшычы пад Карэлічамі, дзе ў 1944 годзе праходзілі жорсткія баі.

Памінальную літыю аб загінулых ўзначаліў благачынны цэркваў Карэліцкай акругі пратаіерэй Мікалай Орса у саслужэнні пратаіерэя Аляксандра Сняжко з Навагрудка, пратаіерэя Аляксея Шышкіра з вёскі Райца і іерэя Аляксея Сцепановіча з вёскі Накрышкі з Дзятлаўшчыны, іерэя Іаана Кісяля з вёскі Пасінічы пад Слонімам і дыякана Сергія Ермаловіча са Слоніма , а таксама іерэя Уладзіміра Каляды – кіраўніка місіянерскага аддзела епархіі, паведамляе eparhia.by.

Разам з моладдзю ўсе святары ўзялі ўдзел у турніры па лазертагу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі