Нямецкія касцёлы стануць прытулкамі для бежанцаў

беженцыКамісія па пытаннях міграцыі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Германіі 4 верасня агучыла кароткі дакумент аб традыцыі прадастаўлення храмаў і санктуарыяў уцекачам з краінаў Афрыкі і Азіі, якія шукаюць прытулку ў Царквы.

Тысячы мігрантаў і бежанцаў накіраваліся ў Еўропу. Улічваючы гэты факт, камісія паведамляе, што рашэнні з нагоды прадастаўлення прытулку павінны прымацца на мясцовым узроўні, паведамляе cnlnews.tv.

Сёння, паводле інфармацыі Камісіі па пытаннях міграцыі, 454 бежанцы атрымалі прытулак у хрысціянскіх храмах Германіі. Тым не менш, у дакуменце агаворваецца, што храмы будуць выкарыстоўвацца толькі ў якасці “апошняга прытулку для прадухілення непазбежных парушэнняў правоў чалавека».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі