У вёсках пад Гомелем і Смаргонню з’явіліся новыя храмы

ПорфирийЕпіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый 5 верасня асвяціў праваслаўны храм Перамянення Гасподняга ў вёсцы Новаспаск пад Смаргонню. Уладыку Парфірыю саслужылі сакратар епархіі протаіерэй Максім Цыгель, благачынны Смаргонскай акругі пратаіерэй Анатоль Разановіч, настаяцель храма пратаіерэй Валянцін Шэлест і клірыкі Смаргонскага благачыння.

Па заканчэнні літургіі епіскап Парфірый ўзначаліў хросны ход з чытаннем Евангелля, паведамляе lida-eparhia.by.

У гэты ж дзень епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан у саслужэнні благачынных гарадскога і раённага Гомельскіх акругаў пратаіерэяў Стэфана Гладышчука і Сергія Леанькова, а таксама духавенства Гомельскай епархіі, асвяціў крыж і купал новага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Яроміна. Па заканчэнні асвячэння ўладыка Стэфан здзейсніў вадасвятнан набажэнства, паведамляе eparhiya.by.

У вёсцы Астрына пад Гродна ў храме 5 верасня архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій узначаліў Боскую Літургію з нагоды 150-годдзя асвячэння храма ў саслужэнні сакратара Гродзенскай епархііі протаіерэя Анатоля Ненартовіча і духавенства Шчучынскага благачыння.

Па заканчэнні літургіі адбыўся хросны ход, а таксама былі ўручаныя Архіерэйскім граматы рэгенту хору і скарбніку. Настаяцель храма пратаіерэй Аляксій Талмазан быў узнагароджаны медалём “Каложскі крыж» II ступені. Уладыка Арцемій падарыў храму богаслужбовае Евангелле, паведамляе orthos.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі