Біскуп Станеўскі: Першым друкаваным словам на нашай зямлі было Евангелле
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі 6 верасняў ўзяў удзел у святкаванні дзяржаўнага свята – Дня беларускага пісьменства разам з каталікамі шчучынскай парафіі святой Тэрэзы і айцамі-піярамі, якія ёй апякуюцца.
Падчас Святой Імшы біскуп Станеўскі дзякаваў Богу за Яго стваральнае Слова, у тым ліку, за дадзены чалавеку дар друкаванага слова. “Першым друкаваным словам на нашай зямлі было Евангелле, – знак таго, што нашыя продкі прагнулі Слова, якое дае жыццё, а, замацоўваючы яго на паперы, жадалі захаваць яго нязменным і перадаць нашчадкам. Наша прысутнасць сёння ў святыні – доказ таго, што продкі жылі Божым словам», – падкрэсліў герарх, паведамляе catholic.by.
«Божа, благаслаўляй Беларусь і надалей», – прасіў у малітве біскуп, падкрэсліваючы, што дар мовы таксама трэба правільна выкарыстоўваць: «Наша мова можа раніць бліжніх, абражаць Бога, служыць няпраўдзе. Правільная мова не азначае казаць аб усім, усюды і з кожным: правільная мова азначае карыстанне ёю для таго, каб навучыць іншага, даць яму добрую параду, перасцерагчы перад злым учынкам, клапаціцца аб тым, што для яго сапраўды добра, аб тым, каб пазнаў Бога. Правільная мова – гэта мова, якая ўмацоўвае ў іншым чалавеку дух, мабілізуе да добрага, уносіць радасць і стварае атмасферу глыбокага супакою».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)