У гродзенскай царкве прайшла паэтычная вечарына

вечарынаУ Гродна ў праваслаўным Пакроўскім саборы 6 верасня адбылася мастацкая культурна-асветніцкая вечарына «Адвечнае слова», падрыхтаваная Клубам праваслаўнай размовы да Дня беларускага пісьменства. Удзел ў вечарыне ўзялі настаяцель храма пратаіерэй Георгій Рой, старэйшы выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Пётр Навіцкі, паэты і выкладчыкі ГрДУ  Анатоль Брусевіч і Вольга Агапонава, іерэй Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч.

Звяртаючыся да гасцей вечарына, а. Георгій Рой нагадаў, што праваслаўны асяродак Гродна вылучаецца зацікаўленасцю ў беларускай мове. Пётр Навіцкі распавеў пра гісторыю ўзнікнення стараславянскай мовы і культуры, пра ахвяру і подзвіг братоў Кірыла і Мяфодзія, а таксама графічна растлумачыў сувязі паміж кірыліцай і глаголіцай, паведамляе orthos.org.

Таксама ў межах вечарыны адбылася прэзентацыя выставы беларускіх старадрукаў. Завяршылася вечарына малітвай і чаяваннем.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі