У верасні беларускія баптысты будуць маліцца аб абнаўленні стаўлення да сходаў

молитваНа працягу верасня вернікі беларускіх хрысціян-баптысцкіх цэркваў будуць маліцца аб абнаўленні стаўлення да сходу, разважаючы над словамі Пісання «Калі ж ходзім у свеце, як Ён у свеце, то маем стасункі адзін з адным…». (1 Ян. 1: 7 )

У індывідуальнай і супольнай малітве вернікі будуць дзякаваць Госпаду за перажытыя блаславенні ў сходах святых, за дамы малітвы, дзе мы можна адкрыта разам пакланяцца Богу, за стасункі вернікаў у іх дамах, за свабоду евангелізацыйных сходаў, а таксама за плады зямлі, дадзеныя Богам, паведамляе baptist.by.

Таксама вернікі будуць прасіць прабачэння за пакіданне і ненаведванне сходаў, аб мудрых служыцелях і мудрым кіраўніцтве сходаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі