Беларускі пісьменнік атрымаў узнагароду ад Кіеўскага Патрыярхата

ахроменкаБеларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, які цяпер жыве ў Чарнігаве, 8 верасня з нагоды Дня беларускай вайсковай славы – Бітвы пад Оршай – атрымаў архірэйскую грамату ад мітрапаліта Хмяльніцкага і Камянец-Падольскага Антонія УПЦ КП за ўдзел у якасці аднага з першых добраахвотнікаў у Праваслаўным апалчэнні – Грамадскім фарміраванні «Падольская січ».

«Уладзіслаў быў адным з першых, хто ў сакавіку 2014 года адгукнуўся на мой заклік ствараць дабраахвотніцкія атрады для абароны Украіны. Ен быў з намі ў першым канвоі да нашых памежнікаў на адміністратыўную мяжу акупіраванага Крыма, калі расійскія захопнікі намагаліся зладзіць там прарыў. Таксама Уладзіслаў разам з іншымі січавікамі і украінскімі памежнікамі ўсталяваў першы храм-намёт Кіеўскага Патрыярхата на фронце. Пасля, у межах сваіх магчымасцяў, у рознай форме дапамагаў абаронцам України. Таму я вельмі цешуся, што маю магчымасць адзначыць ягоную ахвярную працу на карысць нашай Бацькаўшчыны”, паведамляе cerkva-km.info.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі