Полацкім школьнікам распавялі падрабязнасці біяграфіі Скарыны

скоринаУ Полацкай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах літаратурна-музычнай гасцінай «Пад шатамі духоўнасці» з нагоды пачатку навучальнага года для сямікласнікаў СШ № 6 адбылася духоўна-асветніцкая гутарка «Георгій Скарына з слаўнага Полацка», падрыхтаваная бібліятэкарам Вольгай Бакуновіч.

Школьнікам была прадстаўленая мультымедыйная прэзентацыя па працы кандыдата тэалагічных навук паотаіерэя Міхаіла Уляхіна «Поўная біяграфія Георгія Скарыны». Аўтар на працягу доўгіх гадоў з’яўляўся святаром Полацкай епархіі, у 1978 годзе ў Маскоўскай духоўнай Акадэміі абараніў кандыдацкую працу «Георгій Скарына і яго працы па вывучэнні Бібліі», паведамляе eparhia992.by.

Таксама адбылася віктарына, прысвечаная жыццю і дзейнасці Скарыны. Пераможцы віктарыны атрымалі ў якасці падарунка скарочанае выданне кнігі Міхася Уляхіна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі