У Конга радыкальныя ісламісты абезгаловілі маці 11-ці дзяцей

лаосУ Конга ў правінцыі Ківу на паўднёвым усходзе 5 верасня ў выніку нападу ісламістаў з ІМО — «Інтэрнацыянала мусульманскай абароны» — на хрысціянскія паселішчы загінулі 9 чалавек. На думку праваабаронцаў, спіс ахвяраў можа быць няпоўным.

У вёсцы Нтоі ў павеце Бені баевікі абезгаловілі маці 11-ці дзяцей, якая вярталася дадому з поля. У вёсцы Нгітэ былі забітыя яшчэ чацвёра сялян, у вёсцы Мукідэ — сужэнства, у Котра засталіся сіротамі 7 дзяцей. Яшчэ ў адным паселішчы былі знойдзеныя целы двух мясцовых жыхароў, зарубленных мачэтэ, паведамляе fides.org.

Ісламісцкая групоўка ІМО была сфарміраваная ва Угандзе і раней мела назву ADF-NALU. У яе ўваходзяць радыкальныя ісламісты з Уганды, Кеніі, Самалі, Танзаніі, Руанды, Судана, Бурундзі, ЦАР і Конга. На працягу гэтага года імі забітыя некалькі сотняў мірных грамадзянаў.

У Лаосе ў хрысціянскім паселішчы Нонг-Ганс ў правінцыі Хаммуан падчас малітвы ў прыватным доме былі арыштаваныя 43-гадовы Бунтхеунг Фецамфон і 40-гадовы Неўі. Паліцыя, якая адсочвае рост колькасці хрысціянаў у паселішчы, уварвалася ў прыватны дом, атрымаўшы інфармацыю пра тое, што да сельскага прапаведніка прыехаў госць. Бунтхеунг знаходзіцца пад наглядам паліцыі з 2012 года, пад яго уплывам прынялі хрысціянства больш за 300 лаосцаў. У мінулым годзе прапаведнік ўжо падвяргаўся арышту, паведамляе sedmitza.ru.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі