У Наваполацку прайшоў хросны ход па вуліцах горада (фотарэпартаж)

MINOLTA DIGITAL CAMERAУ Наваполацку 8 верасня адбыўся традыцыйны гарадскі хросны ход, падчас якога праваслаўныя гараджане пранеслі праз увесь горад сваю святыню – абраз Божай Маці “Наваполацкі-Уладзімірскі”, што двойчы ў год перасякае горад. 8 верасня вернікі дастаўляюць яе з храма святога арханёла Міхаіла ў другі наваполацкі храм, абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць», а 6 ліпеня вяртаюць абраз у Міхайлаўскі храм. Да крыжаходцаў далучыўся карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO.

Святочнае шэсце пачалося раніцай набажэнствам у ніжнім храме Міхайлаўскай царквы, асвячаным у гонар прарока і хрысціцеля Іаана Прадвесніка. Ужо да набажэнства, нягледзячы на ​​праліўны дождж і волкасць, сабралася дастаткова шмат вернікаў. Да заканчэння малітвы, калі першыя харугвы з’явіліся на прыступках храма, вернікаў стала больш. Выйшаўшы з Міхайлаўскага храма, вернікі рушылі па галоўнай вуліцы горада Моладзевай, спыніўшыся ля помніка воінам, якія загінулі ў Афганістане, дзе настаяцель Міхайлаўскага храма пратаіерэй Аляксандр Шахновіч адслужыў памінальную літыю. Таксама набажэнства адбылося на цэнтральнай гарадской плошчы Будаўнікоў, пасля чаго абраз быў дастаўлены ў царкву абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць».

Наваполацкі спіс абраза Божай Маці Уладзімірскай стаў здабыткам гараджанаў у траўні 2010 года, а 6 чэрвеня ўпершыню быў здзейснены хросны ход, які паклаў пачатак гарадской традыцыі. Хросныя хады штогод здзяйсняюцца ў дні памяці абраза 6 ліпеня і 8 верасня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі